ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2022, 14:34

Генштаб: задачай польскіх ваенных каля беларускай граніцы могуць быць толькі правакацыі

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задачай польскіх ваенных каля беларускай граніцы могуць быць толькі правакацыі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Павел Муравейка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваеннныя пагрозы і пагрозы міграцыйнага крызісу не маюць нічога агульнага з тымі працэсамі, якія цяпер адбываюцца. Жадаючы прадэманстраваць сваю патрэбнасць Еўропе, узровень сваёй адказнасці перад еўрапейскімі краінамі, свае фінансавыя ўкладанні ў забеспячэнне бяспекі Еўропы, Польшча перамяшчае туды як мага больш ваенных", - адзначыў Павел Муравейка.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на непрапарцыянальную колькасці мігрантаў колькасць ваеннаслужачых, перамяшчэнне да граніц цяжкага ўзбраення і браніраваных машын. "Гэта для чаго, каб змагацца з мігрантамі? Зусім не. Гэта супярэчыць логіцы і разважлівасці. Тут ёсць больш глыбінны падыход - дэманстрацыя сваёй гатоўнасці выканаць нейкія задачы. Якія задачы могуць выконваць польскія ваенныя каля нашай граніцы? Толькі правакацыйныя. Іншага я не бачу і ацаніць інакш ніяк не магу", - заявіў журналістам намеснік начальніка Генеральнага штаба.

Раней паведамлялася, што Варшава звярнулася да кіраўніцтва НАТА з просьбай разгарнуць у гэтым рэгіёне многаэшаланіраваную сістэму тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Паводле слоў Паўла Муравейкі, гэта падрыхтоўка да разгортвання больш маштабных груповак. "Гэта ні што іншае, як падрыхтоўка да нейкіх маштабных дзеянняў, якія могуць быць справакаваны ў тым ліку і супраць нашых ваеннаслужачых, нашых граніц", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі