ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2022, 12:57

Генпракуратура занепакоена ростам нарказлачынстваў сярод падлеткаў

Андрэй Швед
Андрэй Швед

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральная пракуратура занепакоена ростам нарказлачынстваў сярод падлеткаў, заявіў журналістам генпракурор Андрэй Швед перад пасяджэннем калегіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асноўнае пытанне, якое сёння будзе разглядацца на пасяджэнні калегіі Генпракуратуры, - прафілактыка хранічнага алкагалізму, наркаманіі і таксікаманіі. Органы пракуратуры па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў бягучым годзе вывучылі гэта пытанне і выявілі шэраг сістэмных недахопаў у рабоце як дзяржаўных органаў, так і суб'ектаў прафілактыкі гэтых негатыўных з'яў.

"Па-першае, нас вельмі моцна непакоіць праблема, - сказаў Андрэй Швед. - У мінулым годзе ў параўнанні з 2020 годам было выяўлена ў чатыры разы больш злачынстваў, звязаных з уключэннем дзяцей у нарказлачыннасць. Вельмі непакоіць і тое, што ў мінулым годзе таксама ў некалькі разоў больш выяўлена і прыцягнута да адказнасці падлеткаў, якія займаліся збытам наркотыкаў".

Генпракуратура звязвае такую сітуацыю з актыўнасцю праваахоўных органаў, якім у пачатку мінулага года кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача карэнным чынам змяніць падыходы да барацьбы з нарказлачыннасцю. Лічбы сведчаць аб актывізацыі работы праваахоўнага блока.

У бягучым годзе актыўнасць праваахоўнікаў не зніжаецца: выяўлена прыкладна на 25 працэнтаў больш злачынстваў у сферы незаконнага наркаабароту, дзе да адказнасці прыцягнуты непаўналетнія.

Паводле слоў генпракурора, распрацаваны комплекс мер па прафілактыцы ўчынення злачынстваў непаўналетнімі, звязаных з наркаспажываннем, нарказбытам і спажываннем псіхаактыўных рэчываў. "Нам неабходна сёння той комплекс мер, які мы распрацавалі, яшчэ раз абмеркаваць і самае галоўнае - забяспечыць яго рэалізацыю", - адзначыў Андрэй Швед.

У пасяджэнні прымаюць удзел намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі