ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лістапада 2022, 14:48

Генпракуратура: фашысцкія захопнікі разбурылі і спалілі не менш за 10,3 тыс. беларускіх вёсак

Валерый Талкачоў
Валерый Талкачоў

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фашысцкія захопнікі за час акупацыі беларускіх зямель у час Вялікай Айчыннай вайны разбурылі і спалілі не менш за 10,3 тыс. населеных пунктаў. Аб гэтым паведаміў журналістам кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ Валерый Талкачоў перад пасяджэннем Рэспубліканскага міжведамаснага каардынацыйнага савета па патрыятычным выхаванні насельніцтва Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Следчай групай устаноўлена, што колькасць знішчаных вёсак намнога большая, чым лічылася раней. Калі раней гэта была лічба 9,2 тыс., то дзякуючы расследаванню крымінальнай справы мы можам канстатаваць, што на сёння гэта лічба не меншая за 10,3 тыс. Размова ідзе аб знішчаных вёсках, у тым ліку разам з жыхарамі", - сказаў Валерый Талкачоў.

Разам з тым, заўважыў ён, дачасна гаварыць аб нейкіх канчатковых высновах. Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд прадаўжаецца. "Можна сказаць, кожны дзень мы атрымліваем новыя звесткі, новыя факты аб тых зверствах, якія адбываліся на тэрыторыі нашай краіны", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік следчай групы нагадаў, што беларускім бокам накіравана вялікая колькасць міжнародных даручэнняў і просьбаў у замежныя дзяржавы. "Нехта даў нам адказ на гэтыя даручэнні, нехта ўхіляецца ад адказу, прыкрываючыся нейкімі палітычнымі матывамі", - дадаў Валерый Талкачоў.

Паводле яго слоў, расследаванне крымінальнай справы мае і іншую важную мэту - патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Органы пракуратуры ў гэтым напрамку працуюць даволі шмат. "Мы звяртаем увагу ў ходзе расследавання крымінальнай справы на гэты напрамак - ідэалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення", - заўважыў ён.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у ходзе пасяджэння падкрэсліў, што ў работу па ўстанаўленні новых фактаў генацыду беларускага народа ўключаны многія. У прыватнасці, Акадэмія навук перадала Генпракуратуры вялікі масіў даных, сумесная работа вядзецца да гэтага часу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі