ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2022, 16:43

Гарачыня ўступіла месца моцным дажджам. Чаго беларусам чакаць ад надвор'я далей?

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды расказалі, чаго беларусам чакаць ад надвор'я далей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гарачыня пакінула тэрыторыю Беларусі, яе месца заняло вільготнае і халаднаватае паветра. "Сёння праз тэрыторыю нашай краіны чакаецца перамяшчэнне цыклону і яго актыўных атмасферных франтоў. Ён будзе перамяшчацца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Цыклон абумовіць ветранае надвор'е з дажджамі рознай інтэнсіўнасці. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, а па паўночна-заходняй палавіне краіны пройдуць моцныя дажджы", - расказалі ў цэнтры.

Тэмпературны фон па Беларусі 6 ліпеня будзе даволі кантрасны - ад 16 градусаў па паўночным захадзе пры даждах і больш густой воблачнасці да 29 па ўсходзе. У паўднёва-ўсходніх раёнах з сярэдзіны дня паветра яшчэ паспее прагрэцца да 30-33 градусаў.

У Мінску сёння чакаецца часам моцны дождж, магчыма навальніца. Тэмпература паветра складзе 20-22 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі