ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2022, 15:26

Гарачыня прадаўжаецца. Якое надвор'е чакаць беларусам у бліжэйшыя дні

Фота з архіва
Фота з архіва

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца гарачае надвор'е, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Нягледзячы на тое, што на календары ўжо сярэдзіна жніўня, у Беларусі ўсталявалася па-сапраўднаму гарачае лета. Тэмпература паветра на 4-7 градусаў перавышае сярэднія шматгадовыя значэнні, а вялікі блакіруючы антыцыклон Oscar, які размясціўся над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі, не садзейнічае выпадзенню ападкаў. У сувязі з гарачым і сухім надвор'ем узрастае пагроза лясных пажараў. Не забывайце аб гэтым і будзьце асцярожнымі ў лесе з агнём", - папярэджваюць сіноптыкі.

У пятніцу, 19 жніўня, у Беларусі захаваецца ўплыў поля павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вельмі цёплай паветранай масе. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў цяпла, да сярэдзіны дня паветра па краіне прагрэецца да плюс 26-32.

У выхадныя дні на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне няўстойлівай і вельмі цёплай паветранай масы з поўдня Еўропы, пры гэтым не абыдзецца без лакальных навальнічных дажджоў. У суботу, 20 жніўня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-18 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 22-28 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 30.

У нядзелю, 21 жніўня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-18 градусаў цяпла, удзень - плюс 24-30.

Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у пачатку рабочага тыдня ў Беларусі захаваецца вельмі цёплае надвор'е з кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі. У панядзелак-сераду, 22-24 жніўня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 24-31 градус цяпла, у паўднёвых раёнах - да плюс 33.

"У сувязі з гарачым надвор'ем не забывайце асноўныя правілы паводзін у гарачыню. Старайцеся выбіраць для прагулак ранішні або вячэрні час. Калі ўсё ж такі трэба выйсці на вуліцу ў перыяд максімальнага прагрэву паветра, апранайце галаўны ўбор і захапіце з сабой бутэльку з вадой. Асабліва асцярожнымі трэба быць людзям з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі: не забывайце ўзяць з сабой неабходныя лякарствы", - рэкамендуюць у Белгідрамеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі