ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2022, 09:42

Галоўчанка расказаў, як украінскім бежанцам дапамаглі ўладкавацца ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, як украінскім бежанцам дапамаглі ўладкавацца ў Беларусі, у інтэрв'ю перадачы "Паспець да паўночы" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы адносімся да ўкраінскіх бежанцаў як да сябе. У нас няма рэзервацый, як на Захадзе, няма нейкіх строгіх умоў, мы не адносімся да іх як да людзей другога сорту, - падкрэсліў Раман Галоўчанка. - Вядома, у першы месяц канфлікту паток быў вельмі актыўны. Хто на машыне паспеў прыехаць, хто прыйшоў пяшком. Мы ўсіх прывячалі. Гэта была ўстаноўка Прэзідэнта - нікога не кідаем, нават у каго дакументаў няма".

Паводле слоў прэм'ер-міністра, сярод бежанцаў былі людзі ў цяжкім стане, з хранічнымі хваробамі, якім патрабаваліся дарагія медыцынскія маніпуляцыі. "І мы аказвалі гэту дапамогу, не патрабуючы ніякай кампенсацыі, ставіліся па-чалавечы", - падкрэсліў ён.

"Размясцілі ўсіх бежанцаў на першы час у камфартабельных месцах - санаторыях, базах адпачынку і гэтак далей. З часам усё наладзілася, яны асталяваліся ў нас. Пасля гэтага мы прыйшлі да таго, што трэба нашым украінскім сябрам прапанаваць работу. Калі няма кваліфікацыі, можна працаваць і без яе, напрыклад у сельскай гаспадарцы, хутка навучыцца", - адзначыў кіраўнік урада.

У Беларусі цяпер працуе амаль 3,7 тыс. грамадзян Украіны (уключаючы прыбыўшых да 24 лютага 2022 года). Непасрэдна за 4 месяцы бягучага года працаўладкаваліся амаль 700 чалавек, з іх большасць з сакавіка па красавік - 550 чалавек. 70 працэнтаў з іх працаўладкавана на рабочыя спецыяльнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі