
Фота з архіва
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галалёдзіца і слабая мяцеліца чакаюцца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. Часам пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі слабая мяцеліца. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.-0-