
1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галалёдзіца і да 7 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 2 снежня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў. Месцамі слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 7-12 градусаў. Пры праясненнях будзе да мінус 16 градусаў, а па паўднёвым захадзе - да мінус 3-6 градусаў. Удзень слупок тэрмометра апусціцца да 1-7 градусаў марозу.-0-