Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2024, 15:14

Энергабяспека, тэхрэгуляванне і электронныя пашпарты. Галоўчанка аб задачах у ЕАЭС да 2025 года

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжанам Сагінтаевым абазначыў задачы, якія трэба вырашыць у рамках ЕАЭС да 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць шэраг задач, якія мы павінны вырашыць у кантэксце еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. Гэта дастаткова складаныя пытанні, у іх ліку інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў сферы энергетыкі, энергетычнай бяспекі. Таксама даволі напружаная тэма - тэхнічнае рэгуляванне. Нам трэба абараняць рынак ЕАЭС ад прадукцыі з трэціх краін, асабліва з непацверджанай бяспекай. У СМІ часта паведамляюць аб выяўленні няякасных тавараў, якія трапляюць на наш агульны рынак і потым бесперашкодна перамяшчаюцца. Гэта пытанне ў першую чаргу здароўя і бяспекі нашых грамадзян", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, на гэтым фоне зацягванне прыняцця некаторых тэхнічных рэгламентаў - не вельмі дапушчальная сітуацыя. "На мой погляд, Камісіі ЕЭК трэба праяўляць тут вялікую прынцыповасць", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Акрамя гэтага, важнае пытанне - афармленне электронных пашпартоў самаходных машын і іншых відаў тэхнікі. "Прыняты план мерапрыемстваў па ўдасканаленні структуры сістэмы электронных пашпартоў. Ёсць рознае разуменне ў бакоў гэтага працэсу, як далей рухацца. Мы ўпэўнены, што трэба дакладна выканаць план, які прыняты па ўдасканаленні гэтай структуры", - заявіў Раман Галоўчанка.
Прэм'ер-міністр таксама адзначыў, што ў ЕАЭС "крыху адышлі" ад пытання біялагічнай бяспекі. Казахстан раней выступаў, каб гэта тэма разглядалася ў рамках АДКБ. На думку кіраўніка беларускага ўрада, найбольш правільная пляцоўка для вырашэння гэтай задачы - гэта ЕАЭС. "Мы не павінны адкідваць гэта пытанне. Мы яшчэ з 2021 года гаварылі аб гэтым, але пакуль рашэнне не знойдзена. У тым ліку актыўнай работы і ў рамках АДКБ не вядзецца. Мне здаецца, трэба ўзяць гэта пытанне ў свае рукі", - акцэнтаваў увагу ён.

Што датычыцца лічбавага парадку дня ў ЕАЭС, Раман Галоўчанка адзначыў, што гэта той інструментарый, той механізм, які прызначаны на справе рэалізаваць дамоўленасці аб бясшвовых транзакцыях, руху тавараў, паслуг, грузаў і г.д. "На жаль, працэсы таксама даволі вязка ідуць. Колькасць агульных працэсаў, да якіх падключаны ўсе краіны, невысокая - каля чвэрці. Трэба рухацца ў гэтым напрамку", - падкрэсліў ён.

"Прамысловая кааперацыя - той практычны складнік нашай еўразійскай інтэграцыі, дзе краіны-ўдзельніцы змогуць цалкам раскрыць свой патэнцыял. Рашэнні па фінансавай падтрымцы такіх ініцыятыў ужо прыняты, - сказаў прэм'ер-міністр. - У прыватнасці, Беларуссю ініцыяваны праект па стварэнні еўразійскага электробуса. Яго можна рэалізаваць у кароткі тэрмін і паказаць на справе магчымасці нашай інтэграцыі ў прамысловасці. Гэта адна з галоўных мэт, дзеля якой ствараўся наш саюз".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі