ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2022, 13:12

Эндакрынолаг: у Беларусі адна з лепшых сістэм дапамогі людзям з захворваннем шчытападобнай залозы

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адна з лепшых сістэм дапамогі людзям з захворваннем шчытападобнай залозы. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, галоўны пазаштатны спецыяліст па эндакрыналогіі Міністэрства аховы здароўя Вольга Салко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне выбудавана адна з лепшых сістэм аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з такой паталогіяй. У нас дакладна прапісаны ўсе алгарытмы і накіраванні пацыентаў ад узроўню да ўзроўню пры неабходнасці пэўных дыягнастычных метадаў даследавання. Кожны ўрач і першаснай, і агульнай практыкі разумее, што рабіць з пацыентам, калі ў яго знаходзяць такое захворванне. У пацыента дыягнастуюць парушэнне гарманальнага фону, вузлавыя ўтварэнні. Пры неабходнасці могуць праводзіць базавыя даследаванні - УГД або гарманальнае даследаванне шчытападобнай залозы на раённым узроўні", - сказала Вольга Салко.

Усе раённыя арганізацыі аховы здароўя аснашчаны такім чынам, што базавыя выяўленні паталогій шчытападобнай залозы ажыццяўляюць на мясцовым узроўні. "Для далейшага вызначэння дыягназу, пры неабходнасці тонкаіголкавай біяпсіі шчытападобнай залозы, пацыента адпраўляюць на абласны або рэспубліканскі ўзровень даследавання. Сёння ёсць усе магчымасці хірургічнага лячэння, пашыраюцца магчымасці правядзення радыяёдтэрапіі ў пацыентаў з дабраякаснай паталогіяй", - дадала ўрач.

"Вялікіх праблем у аказанні дапамогі пацыенам з такім захворваннем няма. У нас ёсць лякарствы і сістэма лячэння. У будучым мы спадзяёмся, што зможам больш шырока праводзіць генетычныя даследаванні, што яшчэ больш дапаможа аказваць дапамогу пацыентам", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі