Сцяг Панядзелак, 17 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2023, 13:57

"Ён стварыў адзіную цікавую постсавецкую мадэль". Кургінян пра палітыку Лукашэнкі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэль дзяржавы, якую ў Беларусі рэалізаваў Аляксандр Лукашэнка, з'яўляецца сінтэзам усяго лепшага ад Савецкага Саюза і Захаду. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся лідар руху "Сутнасць часу" ў Расіі палітолаг Сяргей Кургінян.

"За Аляксандрам Лукашэнкам я сачу з вялікай дыстанцыі шмат гадоў, але даволі ўважліва. Мне вельмі многае сімпатычна. Ён стварыў, можа, адзіную цікавую постсавецкую мадэль. Я не хачу сказаць, што ўсё, што адбывалася ў Савецкім Саюзе, было ідэальна. Але там былі вялікія заяўкі на будучыню. Першае, што мяне ўразіла, - Лукашэнка, з'яўляючыся маладым дэпутатам, прагаласаваў супраць раздзялення Савецкага Саюза. Тады для гэтага трэба было мець вялікую мужнасць. А з'яўляючыся маладым чалавекам, яшчэ і ўнутраны зарад, глыбокае разуменне, што значыць Савецкі Саюз", - сказаў Сяргей Кургінян.

Паводле слоў палітолага, Аляксандр Лукашэнка пачаў злучаць разумную вестэрнізацыю Беларусі і неасаветызацыю. "Беларуская мадэль у гэтым сэнсе мае вялікае значэнне для ўсіх краін постсавецкай прасторы. У тым ліку і для Расіі. Гэта мадэль правільнага сінтэзу лепшага з Савецкага Саюза з тым, што можна ўзяць з Захаду. І Лукашэнка займаўся гэтым вельмі актыўна. Калі б Беларусь была не маленькай краінай, якую ён цалкам прывёў у парадак, а вялікай, то гэта быў бы суперцікавы сусветны вопыт. Гэта яшчэ і асаблівая ўласцівасць разважлівага беларускага народа з вялікай памяццю пра вайну", - перакананы палітолаг.

Аляксандр Лукашэнка, паважліва ставячыся да савецкага мінулага і адначасова асцярожна вестэрнізуючы краіну, дабіўся выдатных вынікаў. "Далей я пераходжу ў сферу "здаецца". У нейкі час, як мне здаецца, яму прыйшлі ў галаву дзве думкі. Яму зусім не падабалася тое, што адбываецца ў Расіі. З аднаго боку, Лукашэнка ставіўся да яе вельмі далікатна і быў ініцыятарам збліжэння. Яму не падабалася тое, што адбываецца там з пункту гледжання алігархату і ўсяго астатняга. Яму зусім не хацелася аддаць гэтаму алігархату пры глыбокім зліцці з Расіяй на разарванне з цяжкасцю пабудаваную краіну, якую ён любіў. І любіць. Але закралася думка, што гэта нейкім чынам яшчэ больш можна ўбудаваць у Захад. Чаму б з яе не зрабіць якую-небудзь Швейцарыю?" - заявіў Сяргей Кургінян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі