ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2020, 13:01

Эксперты прагназуюць рост націску на Беларусь і заклікаюць да мабілізацыі дзяржапарату і грамадства

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аналітыкі прагназуюць узмацненне націску Захаду на Беларусь і заклікаюць загадзя да гэтага рыхтавацца. Гэта тэма абмяркоўвалася ў час круглага стала ў газеце "СБ. Беларусь сегодня" ў развіццё агучаных Прэзідэнтам даных спецслужбаў аб уцягнутасці суседніх дзяржаў у расхістванне сітуацыі ў нашай краіне.

Так, на думку кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, загадчыка аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалая Шчокіна, пачаўся шырокамаштабны, глыбока эшаланіраваны, працяглы і бескампрамісны перадзел свету. На коне - карысныя выкапні, зямля, працоўныя рэсурсы, але галоўнае - усёабдымны тэхналагічны і інфармацыйны кантроль над людзьмі. Праводзячы сваю рэгіянальную гульню, Варшава і Вільнюс нават не заўважылі, як самі сталі спускавым механізмам у зусім іншых інтарэсах і ў іншай геапалітычнай мэце.

"Думаю, вядомыя "пратэстуны" паступова будуць выведзены з гульні. І дай бог, каб бяскроўна. Бо традыцыйна сам жанр работы заходніх спецслужбаў у такіх мерапрыемствах не прадугледжвае пакідаць сведак. Хутчэй за ўсё, пэўныя арганізацыі ўжо шукаюць новыя кандыдатуры. Таму лічу, што работу з кадравым корпусам краіны нам варта ўзмацніць па ўсіх сектарах. 30 лістапада генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг выказаў шкавадане аб правале інтэрвенцыі ў Беларусь. Варта чакаць другога раўнда - больш жорсткага націску. Магчымы прыход да ўлады дэмакратаў у ЗША не пакідае ілюзій: галоўным інструментарыем будуць санкцыі. Гэта перш за ўсё закране банкаўскую і фінансавую сферы, пасля чаго зноў прыняты будуць спробы расхістаць працоўныя калектывы і сілавыя структуры, - адзначыў Мікалай Шчокін. - Нельга выпускаць з-пад увагі і несуцяшальныя, але добра спланаваныя пэўнымі сусветнымі коламі прамежкавыя вынікі пандэміі COVID-19 і сусветны эканамічны крызіс. Роля інтэрнэт-рэсурсаў узрасце. Такім чынам, нам неадкладна неабходна выпрацаваць комплекс мер па ўсіх напрамках бяспекі, адкарэкціраваўшы Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Канстытуцыю ў дадзеным кантэксце, не спыняючы пры гэтым агульнанацыянальны дыялог і вырашэнне бягучых задач у сферы эканомікі. Сістэма дзяржаўнага кіравання, як і ўсё грамадства, павінна быць мабілізавана. Час самазаспакаення прайшоў".

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін таксама прагназуе, што ў будучым нас адназначна чакае змяненне форм барацьбы ў адносінах да Беларусі. "Умоўны сцэнарый па расхістванні беларускага грамадства, можна сказаць, пацярпеў фіяска, і бліцкрыгу не атрымалася. Ваенна-палітычная авантура па захопу тэрыторыі або стварэнне ўмоў па актывізацыі тэмы прыціску польскай або ў цэлым каталіцкай меншасці ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях як падстава для ўвядзення туды міратворчых сіл НАТА - гэты сцэнарый таксама стаў непраўдападобным і ўжо не можа быць рэалізаваны. Таму цяпер, хутчэй за ўсё, будуць разглядацца варыянты па далейшым узмацненні эканамічнага і фінансавага націску на Беларусь праз розныя віды санкцый, спробы пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне. Але трэба разумець, што тыя ж нашы краіны-саюзнікі і партнёры, з якімі мы ўзаемадзейнічаем (у першую чаргу Кітай, Расія, краіны ЕАЭС), добра разумеюць, што сёння заходні рубеж, дзе знаходзіцца Беларусь, з'яўляецца найбольш важным".

У сваю чаргу кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра "Актуальная канцэпцыя" Аляксандр Шпакоўскі нагадаў, што Беларусь за апошні час перажыла ўжо "агульнанацыянальную забастоўку", "народны трыбунал" і "народны ўльтыматум", якія пачыналіся з маштабнай інфармацыйна-псіхалагічнай атакі на свядомасць нашага грамадства, але па выніку скончыліся пшыкам.

"Па прызнанні саміх арганізатараў каляровай рэвалюцыі ў нашай краіне, у Беларусі ўжо прымянілі 80 працэнтаў рэкамендацый з праславутай метадычкі Джына Шарпа, але пакуль безвынікова. Больш таго, унутрыпалітычная сітуацыя ў нашай краіне выглядае больш стабільна ў параўнанні з Польшчай. І ёсць усе падставы меркаваць, што "рэжым Лукашэнкі" справіцца з чарговым выклікам, а вось такой упэўненасці ў палітычнай будучыні Дуды і Маравецкага пакуль няма. Дзякуючы народнай падтрымцы беларускі Прэзідэнт у палітычным плане перажыў ужо многіх сваіх магільшчыкаў. Хто цяпер помніць імёны Ханса-Георга Віка, Жазэ Мануэла Барозы, Радаслава Сікорскага, Карла Більта і іншых апантаных ганьбавальнікаў Беларусі? Нельга выключаць, што і цяперашняя плеяда "дэмакратычных крыжаносцаў", усе гэтыя Кулебы, Лінкявічусы, Маравецкія, паўторыць бясслаўны лёс сваіх папярэднікаў", - спрагназаваў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі