ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2022, 16:30

Эксперт: эканамічныя санкцыі Еўрапейскага саюза - самы вялікі дысбаланс на сусветным рынку

Фота ТАСС
Фота ТАСС

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканамічныя санкцыі - самы вялікі дысбаланс на сусветным рынку. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала доктар эканамічных навук, прафесар Наталля Кірэенка.

На думку Наталлі Кірэенка, праводзімая ў адносінах да Беларусі інфармацыйная палітыка з боку заходніх краін не з'яўляецца канструктыўным эканамічным інструментам. Тым не менш Беларусь знаходзіць розныя шляхі вырашэння гэтых цяжкасцей і развіцця лагістычнай сістэмы. "Мы шукаем новых пастаўшчыкоў і новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі. Гэта сведчыць аб тым, што санкцыйная палітыка толькі падштурхнула нашых таваравытворцаў і экспарцёраў шукаць новыя выхады на сусветныя рынкі і дыверсіфікаваць экспарт", - адзначыла эксперт. Яна дадала, шо па выніках першых 6 месяцаў 2022 года аб'ёмы экспартных паставак па ўсіх відах прадукцыі павялічыліся.

Санкцыйная палітыка паўплывала і на глабальны сусветны рынак, напрыклад, у харчовым сектары цэны значна павялічваюцца. "Гэта сведчыць аб тым, што прадукцыя беларускай вытворчасці карыстаецца попытам і ў нас ёсць магчымасць атрымаць высокую валютную выручку, - растлумачыла эканаміст. - Тыя краіны, якія ўвялі эканамічныя санкцыі ў адносінах да Беларусі і Расіі, цяпер ужо сутыкнуліся з адваротным бокам гэтага працэсу, так званым санкцыйным бумерангам. Рост цэн на паліўна-энергетычныя рэсурсы і ўвядзенне экспартных абмежаванняў прывялі да росту вытворчых выдаткаў, зніжэння ўраджайнасці і перабояў у пастаўках прадуктаў харчавання. Гэта паўплывала на рост унутраных цэн на харчовыя, нехарчовыя тавары, а таксама паслугі. Такая эканамічная сітуацыя ў еўрапейскіх краінах наносіць урон у першую чаргу грамадзянам гэтых дзяржаў, паколькі адзначаецца зніжэнне даходаў насельніцтва, закрыццё або банкруцтва прадпрыемстваў".

Нягледзячы на ўведзеныя санкцыі, краіны ЕС у бягучым годзе пакуль яшчэ забяспечваюць сябе прадуктамі харчавання і застаюцца экспарцёрамі на сусветным рынку, адзначыла Наталля Кірэенка. "Тым не менш, паводле прагнозаў, у бліжэйшыя некалькі гадоў ураджайнасць значна знізіцца. Гэта будзе вынікам недахопу ўгнаенняў з Беларусі і Расіі з-за абмежаванняў у пастаўцы гэтага рэсурсу ў Еўропу. У зоне рызыкі знаходзяцца невялікія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, доля якіх пераважае ў структуры еўрапейскай сельскай гаспадаркі. Калі не ў гэтым годзе, то ўжо ў наступным мы будзем бачыць закрыццё дробных фермерстваў і невялікіх сельгасарганізацый, - канстатавала эксперт. - На зняцці гэтых санкцый і перашкод, якія цяпер ёсць у сусветнай гандлёвай сістэме, настойвае нават ААН, таму што гэта датычыцца не толькі экспарту, скажам, расійскіх прадуктаў харчавання на сусветны рынак, але і ўгнаенняў, а таксама іншых рэсурсаў, якія жыццёва неабходны ў сельскай гаспадарцы. Мы разумеем, што ўрадлівая глеба яшчэ будзе даваць ураджай пэўны прамежак часу, але калі ў яе не ўносіць угнаенні, то ўраджай будзе зніжацца, а значыць, агульны валавы збор прадукцыі стане намнога ніжэйшы".

Эканаміст упэўнена: урадам краін Еўрапейскага саюза трэба прытрымлівацца абдуманай палітыкі і прымаць больш адэкватныя рашэнні, у першую чаргу з пункту гледжання эканомікі, а не толькі палітыкі. "Калі цяпер яны не здымуць гэтыя абмежаванні і не пойдуць на ўзаемнае супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй адносна ўгнаенняў і паліўна-энергетычных рэсурсаў, то гэта вельмі сур'ёзна паўплывае ў далейшым на насельніцтва гэтых краін і ў цэлым на саюз. Цяпер эканамічныя санкцыі - гэта самы вялікі дысбаланс на рынку, асабліва на харчовым", - рэзюмавала эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі