ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 09:50

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям сачыць за сваім самаадчуваннем у гарачае надвор'е

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям сачыць за сваім самаадчуваннем у гарачае надвор'е. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Пры павышанай тэмпературы паветра вадзіцелі хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх можа з'явіцца галавакружэнне, млявасць, санлівасць, што можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў. У сувязі з гэтым ДАІ настойліва рэкамендуе кантраляваць сваё самаадчуванне ў час руху, браць з сабой халодныя напіткі і як мага часцей спыняцца для адпачынку ў цені.

Аўтааматарам з павышаным ціскам, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і людзям састарэлага ўзросту лепш адмовіцца ад паездак на далёкія адлегласці. Тым, хто адчуў недамаганне, кіраваць аўтамабілем катэгарычна забаронена.

Акрамя таго, варта сачыць за сістэмай ахалоджвання, каб не дапусціць перагрэву рухавіка аўтамабіля.

Між тым супрацоўнікі ДАІ нацэлены на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі