ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2022, 11:24

Дзіцячы сад, бальніца, жылы дом. Якія аб'екты карысталіся попытам на таргах Гомельаблмаёмасці

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці прадаўжаецца работа па продажы дзяржаўнай маёмасці, што не выкарыстоўваецца. Новыя ўласнікі набываюць аб'екты для рэалізацыі бізнес-праектаў і жылля з электронных аўкцыёнаў, паведамілі БЕЛТА ў камітэце Гомельаблмаёмасці.

Будынак дзіцячага сада ў в. Запясочча Жыткавіцкага раёна быў прапанаваны для набыцця ўпершыню ў 2022 годзе. Яго пачатковая цана была зніжана на 80 працэнтаў ад першапачатковай і склала Br18 тыс. "Максімальнае паніжэнне кошту прыцягнула ўвагу аднаго патэнцыяльнага пакупніка, што дало магчымасць яму купіць аб'ект за Br19 тыс. Гэта ўсяго плюс 5 працэнтаў ад пачатковай цаны лота", - удакладнілі ў камітэце.

Заключныя таргі верасня азнаменаваліся таксама продажам былога будынка бальніцы на вул.Цыялкоўскага ў Гомелі. Пачатковая цана лота склала Br32. У камітэце адзначылі, што ў лота свая гісторыя. Ён быў выстаўлены не ўпершыню. "Набываючы нерухомую маёмасць на аўкцыёне (асабліва за 1 БВ), пакупнік бярэ на сябе шэраг пэўных абавязацельстваў. Нумар адзін у гэтым спісе - заключэнне дагавора куплі-продажу і дагавора арэнды зямельнага ўчастка. У сітуацыі з продажам капітальнага збудавання ў абласным цэнтры першы пакупнік ухіліўся ад заключэння дагавораў, перастаў выходзіць на сувязь з уласнікам маёмасці. Улічваючы пільную ўвагу да кожнага невыкарыстоўваемага аб'екта, у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі таргі, праведзеныя ў маі 2022 года, былі ануляваны. Будынак быў выстаўлены на паўторныя таргі, якія выйграў ужо другі ўдзельнік. У далейшым пасля заключэння ўсіх дагавораў ён становіцца паўнапраўным уласнікам і зможа перапрафіляваць аб'ект пад свае планы", - расказалі ў камітэце.

Таксама ў верасні з таргоў рэалізаваны будынак школы ў а.г.Палессе Светлагорскага раёна. Старт усяго ў памеры 4 БВ. Былая адукацыйная ўстанова плошчай 1696 кв. м размешчана на зямельным участку 2,5 га. Для новага ўласніка прадугледжаны шырокі выбар напрамкаў далейшага выкарыстання набытай маёмасці.

Новы ўладальнік і ў жылога дома ў вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна. Цана продажу - Br6,5 тыс.

Таксама з аўкцыёну было прададзена капітальнае збудаванне, размешчанае ў Мазыры. Былы будынак РУП "Белтэлекам" выстаўляўся на электронныя таргі з паніжэннем пачатковай цаны на 80 працэнтаў. Адзіны прэтэндэнт на куплю набыў будынак за Br48 тыс.

Аўкцыёны праходзяць кожны тыдзень. Бліжэйшыя даты таргоў - 4, 6, 11, 12, 13 і 18 кастрычніка. Па пытаннях удзелу ў таргах можна звяртацца па тэлефонах біржы (+375 17) 309-37-44, (+375 17) 309-32-49 і камітэта Гомельаблмаёмасці (+375 232) 50-66-43, 50-69-49.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі