
Фота з архіва
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень адкрытых дзвярэй у Ваеннай акадэміі пройдзе 25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.
Гасцям растлумачаць парадак прыёму і навучання, правядуць экскурсію па факультэтах, прадаставяць магчымасць азнаёміцца з месцамі пражывання і навучання курсантаў.
Пачатак у 10.00 у клубе "Ракетчык".
"Запрашаем усіх жадаючых наведаць вядучую ваенную ВНУ краіны па адрасе: г.Мінск, пр.Незалежнасці, 220а. кантактныя тэлефоны: 8 (017) 287-49-22, 287-45-09", - праінфармавалі ў ведамстве.-0-