ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2023, 10:30

"Дзеянням распаўсюджвальнікаў фэйкаў будзе дадзена ацэнка". Іванец пракаменціраваў вынікі першага ЦЭ

Андрэй Іванец. Фота з архіва
Андрэй Іванец. Фота з архіва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Андрэй Іванец пракаменціраваў вынікі першага цэнтралізаванага экзамену па рускай і беларускай мовах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы давялі інфармацыю аб выніках паспяховасці нашых выпускнікоў 11-х класаў па першым цэнтралізаваным экзамене па рускай і беларускай мовах. Хацеў бы адзначыць вельмі высокі ўзровень атрыманых балаў. Так, хлопцаў і дзяўчат, якія атрымалі адзнакі 8, 9, 10, аказалася больш за 50 працэнтаў. Гэта сведчыць у першую чаргу аб тым, што ў школах была праведзена вельмі сур'ёзная падрыхтоўка да экзамену. Таксама была выканана раней заяўленая адпаведнасць тэста ЦЭ базавай праграме ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Хацеў бы адзначыць і вялікую колькасць 100-бальнікаў, якая значна перавышае вынікі мінулагодняга цэнтралізаванага тэсціравання. Больш за 890 чалавек у бягучым годзе па рускай і беларускай мовах атрымалі найвышэйшы бал. Мы гэта ацэньваем з пункту гледжання высокага ўзроўню ведаў нашых выпускнікоў", - расказаў Андрэй Іванец.

Міністр адзначыў, што цяпер распаўсюджваецца вялікая колькасць фэйкаў, што датычацца вынікаў першага ЦЭ. "Напрыклад, нехта паведамляе аб тым, што колькасць тэставых балаў у некаторых асабістых кабінетах выпускнікоў складае больш за 100. Кожны такі факт быў правераны, ніводнага пацвярджэння наяўнасці тэхнічнага збою няма. Міністэрствам адукацыі будзе аналізавацца кожны выпадак распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, матэрыялы будуць накіраваны для дачы ацэнкі дзеянням распаўсюджвальнікаў фэйкаў. Інфармацыя аб тым, што будуць перагледжаны вынікі цэнтралізаванага экзамену, што прынята адпаведная пастанова Савета Міністраў, таксама з'яўляецца поўным фэйкам", - праінфармаваў ён.

Кіраўнік адукацыйнага ведамства падкрэсліў, што выпрацаваныя з 2019 года падыходы да методыкі разліку тэставых балаў і пераводная шкала па пераводу ў 10-бальную шкалу, прынятая ў студзені бягучага года, даюць магчымасць аб'ектыўна правесці ацэнку ведаў выпускнікоў. "Пацвярджэннем таго з'яўляецца практычна поўнае супадзенне гадавых адзнак у атэстаце, якія атрымліваюць нашы выпускнікі, з ацэнкамі, якія яны атрымалі на ЦЭ. Некаторыя выпускнікі і іх бацькі хвалююцца аб тым, што колькасць тэставых балаў у іх адносна невысокая, але методыка разліку балаў была поўнасцю ідэнтычная з мінулагодняй. Усе знаходзяцца ў абсалютна аднолькавых справядлівых умовах. Адпаведна тая задача, што стаяла ў рамках правядзення цэнтралізаванага экзамену, а гэта аб'ектыўная ацэнка ведаў выпускнікоў 11-х класаў, выканана ў поўным аб'ёме. Другая задача ЦЭ - гэта забеспячэнне справядлівага адбору для паступлення моладзі ва ўстановы вышэйшай адукацыі незалежна ад таго, дзе яны пражываюць: у вялікім населеным пункце, або ў дробным - аграгарадку. Дзве гэтыя ўмовы выкананы поўнасцю", - сказаў на заканчэнне Андрэй Іванец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі