ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 17:55

Два абітурыенты выдалены ў першы дзень здачы ЦТ па рускай мове

Фота з архіва
Фота з архіва

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два абітурыенты выдалены ў першы дзень здачы ЦТ па рускай мове, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Не з'явіліся 1159 чалавек. Выдалены за парушэнні два чалавекі: адзін - за мабільны тэлефон і адзін - за работу з тэстам пасля заканчэння часу. Не прайшлі па медыцынскіх паказаннях два чалавекі", - расказаў Юрый Міксюк.

ЦТ па рускай мове праходзіць у два дні. Другі - 19 чэрвеня.

ЦТ па грамадазнаўстве адбудзецца 21 чэрвеня, матэматыцы - 23 і 24 чэрвеня, біялогіі - 26 чэрвеня. ЦТ па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі - 30 чэрвеня, фізіцы - 2 ліпеня, гісторыі Беларусі - 4 ліпеня, геаграфіі - 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) - 8 ліпеня.

Даты рэзервовых дзён - 14 і 16 ліпеня (беларуская і руская мовы), 14 і 18 ліпеня (грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні - з 2 па 9 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі