ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2023, 11:55

ДПК: з пачатку тыдня чарга легкавушак на ўезд у краіны ЕС павялічылася ў пяць разоў, фур - амаль у два разы

Фота з архіва
Фота з архіва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З панядзелка чарга легкавых аўто на ўезд у краіны ЕС павялічылася ў пяць разоў, фур - амаль у два разы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Найбольшая колькасць легкавушак адзначаецца перад пунктам пропуску "Цярэспаль" ("Брэст"). На працягу тыдня сумежны бок афармляў у сярэднім 30 працэнтаў аўто ад нормы.

Акрамя таго, затрымкі ў афармленні былі ў літоўскіх пунктах пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Райгардас" ("Прывалка").

Па стане на 10.00 больш за ўсё транспарту чакае ўезду ў ЕС перад польскім пунктам пропуску "Кукурыкі" ("Казловічы"). За тыдзень сумежны бок прапусціў амаль 51 працэнт фур ад нормы.

Літоўскія кантрольныя службы на працягу тыдня прапускалі на сваю тэрыторыю ў сярэднім 45 працэнтаў фур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі