ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2021, 12:26

ДПК: польскія сілавікі выкідваюць хворых і знясіленых бежанцаў, цяпер і дзяцей

Скрыншот з відэа ДПК
Скрыншот з відэа ДПК

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія сілавікі выкідваюць хворых і знясіленых бежанцаў, а цяпер і дзяцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"22 верасня пагранічны нарад заставы "Падліпкі" Гродзенскай пагранічнай групы знайшоў на лініі беларуска-польскай граніцы двух знясіленых бежанцаў, грамадзян Ірака. Як высветлілася пазней, яны браты. Адзін з мужчын практычна не мог рухацца, паколькі, паводле яго слоў, у час знаходжання ў Польшчы значна пашкодзіў ногі. Ацаніўшы сітуацыю, беларускія пагранічнікі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу", - расказалі ў ДПК.

У хуткім часе на ўчастку гэтай жа заставы была знойдзена яшчэ адна група з шасці бежанцаў: жанчына і хлопчык да 5 гадоў - грамадзяне Конга, і чацвёра грамадзян Ірака, у тым ліку двое дзяцей 5 і 12 гадоў.

У абодвух выпадках пры выяўленні груп бежанцаў на лініі граніцы на польскай кантрольна-следавай паласе былі выяўлены сляды выцяснення іншаземцаў на беларускую тэрыторыю, а на сумежнай тэрыторыі знаходзіліся сілавікі.

Брыгада хуткай меддапамогі, якая ўжо знаходзілася на ўчастку, пры аглядзе другой групы бежанцаў знайшла ў хлопчыка з Конга траўму шчыкалаткі, магчыма, атрыманую пры пераадоленні польскіх загарод на лініі граніцы, а ў дзяцей з Ірака - прыкметы пераахаладжэння, абязводжвання і, магчыма, атручэння.

Абедзве групы бежанцаў дастаўлены ў Гродзенскую абласную клінічную бальніцу, дзе ім аказваецца неабходная меддапамога. Паводле ацэнкі медыкаў, стан дзяцей ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Для далейшага абследавання і лячэння яны шпіталізаваны ў педыятрычнае аддзяленне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі