Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2024, 15:12

 Добраўпарадкаванне, рамонт, сувенірныя вырабы. Мінпрацы растлумачыла, якія віды работ даступны падлеткам

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія віды работ могуць выконваць падлеткі, расказала журналістам кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля Клімовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры жаданні падлеткі могуць атрымаць першы працоўны вопыт, часова працаўладкаваўшыся з падтрымкай дзяржавы або за кошт наймальнікаў. "У асноўным часовая занятасць арганізуецца ў цесным узаемадзеянні з упраўленнямі адукацыі - у рамках школьных устаноў і ўстаноў культуры", - сказала Наталля Клімовіч.

Яна нагадала, што моладзь можа працаваць з 14 гадоў толькі з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў. "Пры гэтым работа для падлетка павінна быць лёгкай і не прычыняць шкоды яго жыццю і здароўя. Падлеткі выконваюць такія віды работ, як добраўпарадкаванне тэрыторый навучальных устаноў, устаноў сацыяльнай абароны, рамонт кніг, рамонт школьнай мэблі, пашыў пасцельнай бялізны, выраб сувеніраў і іншыя", - адзначыла кансультант.

Наталля Клімовіч дадала, што пры гэтым працягласць штодзённай работы навучэнцаў ва ўзросце 14-16 гадоў у час канікулаў не павінна перавышаць 4 гадзіны 36 мінут, а падлеткаў ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў - 7 гадзін. У час навучальнага года гэты час змяншаецца ў два разы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі