ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2023, 11:31

Дэпутаты разгледзяць у першым чытанні законапраект аб народным апалчэнні

Фота з архіва
Фота з архіва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 31 мая. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чатанні плануецца разгледзець праекты законаў "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці", "Аб народным апалчэнні", "Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь".

У другім чытанні будуць разгледжаны законапраекты "Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін", "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

Акрамя таго, у адным чытанні плануецца разгледзець праекты законаў "Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года", "Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года", "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб суднаходстве па ўнутраных водных шляхах", "Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб аблягчэнні ўмоў перасячэння граніц пры міжнароднай чыгуначнай перавозцы пасажыраў, багажу, таварабагажу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі