ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2023, 13:03

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па пытаннях аховы здароўя

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 11 красавіка. Ім прапануецца карэкціроўка законаў "Аб ахове здароўя" і "Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах" з улікам практыкі іх прымянення.

Палажэнні праекта закона накіраваны на ўдасканаленне норм, якія датычацца аказання медыцынскай дапамогі, кантролю за медыцынскай дзейнасцю, а таксама прафесійнай падрыхтоўкі медыцынскіх работнікаў, і прадугледжваюць надзяленне ўрада паўнамоцтвамі на ўстанаўленне асаблівасцей фінансавання дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія не прайшлі медыцынскую акрэдытацыю, рэгуляванне пытанняў медыцынскай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб з сіндромам залежнасці ад наркатычных і іншых псіхаактыўных рэчываў, а таксама ўвядзенне добраахвотнай медыцынскай акрэдытацыі арганізацый аховы здароўя на адпаведнасць нацыянальным крытэрыям медыцынскай акрэдытацыі.

"У 2022 годзе Міністэрствам аховы здароўя ініцыявана карэкціроўка закона "Аб ахове здароўя" з улікам практыкі яго прымянення, сістэмнага аналізу актуальных выклікаў і тэндэнцый, - адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. - Актуальнасць гэтай работы ў самым вострым варыянце была пацверджана на праведзенай 23 мая нарадзе кіраўніка дзяржавы, дзе былі дадзены канкрэтныя даручэнні па ўстараненні выяўленых недахопаў у ахове здароўя і ліквідацыі выяўленых негатыўных з'яў. Перад галіной пастаўлены першачарговыя задачы забяспечыць належную якасць і даступнасць меддапамогі, развіваць дыспансерызацыю насельніцтва і раннюю дыягностыку захворванняў, павысіць значнасць медыцынскай акрэдытацыі арганізацый аховы здароўя, наладзіць кантроль за работай медтэхнікі і вырашыць глабальныя пытанні з падрыхтоўкай і замацаваннем медкадраў".

На дзяржаўную ўстанову "Дзяржфармнагляд" ускладаюцца функцыі кантролю за абарачэннем медыцынскіх вырабаў. Замацоўваецца магчымасць правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці ў арганізацыях, якія нараўне з асноўнай дзейнасцю ажыццяўляюць медыцынскую. Устанаўліваюцца асаблівасці работы ўніверсітэцкіх клінік. Прадастаўляюцца магчымасці забеспячэння асобных катэгорый пацыентаў за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў лекавымі сродкамі, не ўключанымі ў Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў.

Удасканальваецца постдыпломная падрыхтоўка ўрачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры.-0-

Фота Віталя Піваварчыка

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі