ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 11:12

Дэпутат: канстытуцыйныя навацыі стануць пэўнай страхоўкай ад знешніх выклікаў і пагроз

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйныя навацыі стануць пэўнай страхоўкай ад знешніх выклікаў і пагроз, заявіла карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Святлана Барташ.

"Наш народ не ваяваў за дзяржаўнасць, нам яна дасталася ў выніку распаду Савецкага Саюза. Практычна за тры дзесяцігоддзі мы стварылі дзяржаўныя, прававыя інстытуты, выбудавалі эканамічныя і міжнародныя сувязі, тым самым вызначалі сваё месца на сусветнай арэне. Таму міралюбнасць і добрасуседства з'яўляюцца галоўнай рысай нашага менталітэту. Мы не агрэсары. Палітыка нашай дзяржавы - працягнуць руку дапамогі тым, хто ў бядзе, - сказала Святлана Барташ. - Канстытуцыя 1994 года адпавядала патрабаванням таго часу і садзейнічала развіццю грамадства, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, захаваўшы патэнцыял савецкай эканомікі, стварыла ўмовы і магчымасці для развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. Аднак больш чым за чвэрць стагоддзя шмат што змянілася".

Дэпутат падкрэсліла, што змянілася само грамадства. "Скарачаецца доля сельскага насельніцтва, вырасла цэлае пакаленне маладых беларусаў, шырокае развіццё ў краіне атрымалі сфера бізнесу, ІТ-тэхналогіі. Беларускае грамадства стала высокаразвітым, адпаведна і сістэма кіравання ім патрабуе свайго ўдасканалення. Гэта сведчыць аб тым, што і народ, і дзяржаўныя органы ўлады аднагалосна разумеюць, што настаў час канстытуцыйных рэформ, разумеючы, што ўсе змяненні і дапаўненні можна ўнесці шляхам правядзення рэферэндуму, з той мэтай, каб кожны грамадзянін змог рэалізаваць сваё права і выказаць сваё асабістае меркаванне не толькі аб сучаснасці і будучыні краіны, але і аб захаванні гісторыі сваіх продкаў. Менавіта ў перыяд знешніх выклікаў і пагроз канстытуцыйныя нормы на гэтым этапе развіцця беларускага грамадства стануць пэўнай страхоўкай", - адзначыла яна.

Святлана Барташ канстатавала, што прапановы па змяненні дзеючай Канстытуцыі шырока абмяркоўваліся насельніцтвам. "Работа ў акрузе пакінула незабыўныя ўражанні. Кожная сустрэча з працоўнымі калектывамі, рознымі слаямі грамадства: моладдзю, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, ветэранамі працы была яркай, актыўнай, карыснай, а галоўнае - неабыякавай. Было відаць, што кожная сям'я праніклася палажэннем праекта Канстытуцыі, замацаваным у арт. 15, накіраваным на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння нашаму маладому пакаленню хочуць навязаць фальшывыя гістарычныя пасылы. Усё менш і менш застаецца жывых сведак вайны, таму процідзейнічаць імкненням, накіраваным на разбурэнне нашай гістарычнай памяці, з'яўляецца важнейшай задачай беларускага грамадства і дзяржавы. Перадаць будучым пакаленням памяць аб перамозе Чырвонай Арміі, аб яе вырашальным укладзе ў разгром фашызму і выратаванне свету ад карычневай чумы - наш свяшчэнны абавязак", - сказала яна.

Дэпутат дадала, што розныя катэгорыі насельніцтва хвалююць розныя тэмы. Але непахісным з'яўляецца адно - захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы, хрысціянскіх каштоўнасцей і стварэнне спрыяльных умоў для развіцця грамадства і нацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі