Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 09:01

Дажджы з навальніцамі і град абяцаюць сёння сіноптыкі ў Беларусі

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы з навальніцамі і град абяцаюць сёння сіноптыкі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы, магчымы град. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём у асобных раёнах моцны парывісты. тэмпература паветра днём складзе плюс 22-28 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі