ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 14:30

Дажджлівы пачатак лета: сіноптыкі аб надвор'і на тыдзень

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім будзе канец вясны і пачатак лета, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Атмасферны фронт, які ўчора пачаў ужо аказваць свой уплыў на заходнія рэгіёны нашай краіны, выцесніў за межы Беларусі цёплыя паветраныя масы і гаспадаром надвор'я стала больш халоднае паветра. Згодна з папярэднім прагнозам, перыяд такога халаднаватага надвор'я з паніжаным тэмпературным рэжымам захаваецца ў Беларусі сама меней да сярэдзіны наступнага тыдня, - расказалі ў Белгідрамеце. - Пры гэтым франтальныя раздзелы прадаўжаюць пастаўляць на тэрыторыю Беларусі ўсё новыя і новыя порцыі ападкаў. На сённяшні дзень сума ападкаў, якія выпалі па краіне, ужо дасягае 43-99 працэнтаў майскай нормы, на асобных метэастанцыях зарэгістраваны перавышэнні нормы апошняга веснавога месяца (Барысаў - 108 працэнтаў, Магілёў - 101 працэнт), і толькі па тэрыторыі Брэсцкай вобласці колькасць ападкаў пераважна складае 21-40 працэнтаў ад нормы за гэты перыяд".

У пятніцу, 27 мая, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах будуць навальніцы. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6-12 градусаў, а днём - плюс 13-19.

У суботу, 28 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 4-10 градусаў, а днём - плюс 11-18 градусаў.

У нядзелю, 29 мая, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, днём ад плюс 13 да 19 градусаў, а па поўдні слупок тэрмометра паднімецца да плюс 21 градуса.

У панядзелак, 30 мая, у многіх раёнах краіны прагназуюцца дажджы. Месцамі навальніцы, днём моцныя дажджы. Ноччу паветра прагрэецца да плюс 6-13 градусаў, днём да плюс 12-19 градусаў, а па паўднёвым усходзе - да 22 градусаў цяпла.

У аўторак, 31 мая, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах будуць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-14, а днём - 15-22 градусы цяпла.

У сераду, 1 чэрвеня, у многіх раёнах краіны зноў пройдуць дажджы, месцамі прагназуюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 6 да плюс 13 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 12-19 градусаў, месцамі слупок тэрмометра дасягне адзнакі плюс 22 градусы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі