ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 18 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2021, 09:58

Даніловіч: узбуджэнне справы па факце генацыду ў гады ВАВ - правільнае рашэнне

Вячаслаў Даніловіч. Фота з архіва
Вячаслаў Даніловіч. Фота з архіва

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбуджэнне крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны - безумоўна правільнае рашэнне. Такім меркаваннем з газетай "СБ. Беларусь сегодня" падзяліўся рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, акупанты ўчынялі беспрэцэдэнтныя па сваёй жорсткасці, бесчалавечнасці і масавасці злачынствы. І наш свяшчэнны абавязак - не дапусціць забыцця той страшнай трагедыі, якая адабрала ў савецкага народа 27 мільёнаў жыццяў, а ў Беларусі - жыццё амаль кожнага трэцяга жыхара.

"Калі раней савецкія даследчыкі гаварылі аб асобных буржуазных фальсіфікатарах гісторыі Другой сусветнай вайны, то сёння прымаюцца рэзалюцыі на ўзроўні міжпарламенцкіх асамблей.

Так, 19 верасня 2019 года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой назваў германа-савецкі дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 года прычынай пачатку Другой сусветнай вайны. Тым самым фальсіфікацыя гісторыі на Захадзе выведзена на прынцыпова новы ўзровень. Польскім сеймам СССР ужо прызнаны адказным за развязванне Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года: нібыта дагавор аб ненападзенні, заключаны паміж Германіяй і СССР, развязаў Гітлеру рукі для нападзення на Польшчу і прадаставіў магчымасць маштабных баявых дзеянняў у Еўропе, - нагадаў гісторык. - У Еўрапарламенце вядуцца дыскусіі па тэме "Скажэнне еўрапейскай гісторыі і памяць аб Другой сусветнай вайне", дзе скажэннем лічыцца якраз непрызнанне СССР саюзнікам рэйха!" Вячаслаў Даніловіч лічыць, што ў выніку гэтага ў шэрагу краін Еўропы і некаторых былых савецкіх рэспубліках сёння разбураюць помнікі савецкім салдатам-вызваліцелям.

"Больш таго, што асабліва павінна насцярожваць нас, беларусаў, - робяцца захады, каб прызнаць уступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ў верасні 1939 года актам агрэсіі. Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя. Прызнанне гэтай гістарычнай падзеі не ўз'яднаннем, не аднаўленнем гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага і ўкраінскага народаў, а ўступленнем СССР у Другую сусветную вайну на баку Германіі можа прывесці да перагляду Ялцінскіх і Нюрнбергскіх дагавораў, парушэння пасляваенных граніц. На міжнароднай арэне сёння мы вельмі часта бачым з боку краін Захаду палітыку двайных стандартаў, калі на словах яны супраць нацызму, а на справе закрываюць вочы і фактычна даюць дабро на гераізацыю нацыстаў у Прыбалтыцы і Украіне. У выніку ўжо дайшло да таго, што ЗША і Украіна галасавалі супраць рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН па барацьбе з героізацыяй нацызму, прынятай па ініцыятыве Расіі 16 снежня 2020 года", - адзначыў рэктар Акадэміі кіравання.

Ён упэўнены, што скажэнне гістарычнай памяці, страта сувязі паміж пакаленнямі фактычна вядуць да дэградацыі грамадства і дзяржавы.

"Гэта выгадна толькі знешнім дэструктыўным сілам. Беларусь, знаходзячыся на геапалітычным скрыжаванні, трапляе ў фокус геапалітычнай барацьбы паміж Захадам і Усходам. Пры гэтым Беларусь фактычна застаецца апошняй рэальна суверэннай краінай Еўропы, якая пры ўсіх існуючых недахопах праводзіць унутраную і знешнюю палітыку ў інтарэсах большасці свайго народа, а не каб дагадзіць уладным людзям. Гэта выклікае раздражненне, асабліва ў нашых суседзяў з захаду і поўдня, якія фактычна ўжо даўно перасталі быць суверэннымі і з'яўляюцца праваднікамі навязанай ім лідарамі Захаду палітыкі", - рэзюмаваў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі