ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2022, 09:50

Даніловіч: моладзь павінна разумець, што стаіць за нашай гісторыяй

Вячаслаў Даніловіч у час пасяджэння
Вячаслаў Даніловіч у час пасяджэння

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь павінна разумець, што стаіць за нашай гісторыяй. Аб гэтым заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Год гістарычнай памяці" рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Даніловіч.

"Паглядзіце, які паток гразі выліўся на савецкі перыяд. Ледзь не прымушалі каяцца за тое, што мы жылі ў гэты час. Гэта нам спрабавалі ўнушыць, і да гэтага часу Захад спрабуе на адну дошку паставіць Савецкі Саюз і нацысцкую Германію. Гэтыя ж усе рэчы адтуль вынікаюць, каб устараніць наша адчуванне, што мы наследнікі Перамогі. Менавіта тут зламалі хрыбет нацысцкай Германіі і яе саюзнікам", - сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Важна захаваць гэту памяць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. "Вельмі важна, каб наша сістэмная работа знаходзіла водгук у сэрцах нашай моладзі, тых, хто прыйдзе на змену нам. У сувязі з гэтым комплексны падыход вельмі важны. Мы ў Акадэміі кіравання імкнёмся ўсе гэтыя рэчы дакладна пазіцыянаваць, каб студэнцкая моладзь, якая ў нас вучыцца, разумела, што такое Беларусь, што стаіць за нашай гісторыяй, - дадаў рэктар. - Мы штогод праводзім шэраг такіх акцый, як "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся", "Святло Вялікай Перамогі". Акцыя па папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі "Роднае - народнае", таму што ў нашу дзяржаўную сімволіку закладзены багаты пласт гісторыі, хоць аб гэтым мала гавораць. Акрамя таго, важна ўзаемадзейнічаць з грамадскімі арганізацыямі. У Акадэміі кіравання разам з Беларускім грамадскім аб'яднаннем "Ветэраны ваеннай разведкі" праводзім ваенна-патрыятычную акцыю "Пакуль мы памятаем - мы жывём". Студэнты і ветэраны размаўляюць аб нашым ваенным мінулым. Вельмі важна гаварыць з нашай моладдзю, у тым ліку школьнай. Гэта знаходзіць пэўны водгук. І калі мы ўсе на сваіх узроўнях будзем гэты працэс ажыццяўляць, то гістарычная памяць у нас будзе захоўвацца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі