ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2020, 15:19

Даніловіч: фактычна нічога пазітыўнага за БЧБ-сцягам не стаіць

Вячаслаў Даніловіч
Вячаслаў Даніловіч

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фактычна нічога пазітыўнага за БЧБ-сцягам не стаіць, заявіў сёння ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч.

"Мы павінны гаварыць праўду пра сімволіку, якая выкарыстоўваецца кімсьці ў нашай краіне. Быў час, калі яна была афіцыйнай. Але чаго дасягнуў беларускі народ пад БЧБ-сцягам? - задаўся пытаннем Вячаслаў Даніловіч. - Фактычна нічога пазітыўнага за сцягам, які быў прыдуманы ў 1917 годзе дзеячамі беларускага нацыянальнага руху, не стаіць. Але знойдзем вялізны негатыў, звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. І наадварот, у дзяржаўнай сімволіцы няма адмоўных рэчаў. Яна была афіцыйна зацверджана ў 1951 годзе і пад ёй БССР развівалася паспяхова. Быў закладзены сацыяльна-эканамічны і духоўна-культурны патэнцыял, грамадска-палітычны фундамент, на якім і вырасла незалежная Беларусь".

Рэктар Акадэміі кіравання падкрэсліў, што ў сучасны сцяг закладзены вялікі сэнс. "Ён выходзіць з БССР. У 1951 годзе пра гэта і не задумваліся, але цяпер, калі паглядзець на нашу сімволіку, бачым вялізныя сэнсавыя слаі, якія туды закладзены. Апаненты сучаснай беларускай дзяржаўнай сімволікі любяць гаварыць, што ў беларусаў няма больш старажытнага сімвала, чым БЧБ-сцяг. Гэта не так. Арнамент, які на нашым сцягу прысутнічае, - гэта тысячагоддзі нашай гісторыі. Акрамя таго, што гэта старажытны сімвал, ён яшчэ з глыбокім пазітыўным сэнсам: засеянае поле, пажаданне дабрабыту, працвітання тым людзям, якія жывуць пад гэтым сцягам. Арнаментальны складнік - вельмі рэдкая рэч на сцягах. Мы можам ганарыцца: наш сцяг унікальны ў гэтым плане", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі