ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2022, 11:11

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям і пешаходам быць вельмі ўважлівымі ў дажджлівае надвор'е

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ Мінска рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі ва ўмовах дажджу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям павялічваць дыстанцыю і збаўляць скорасць на дарозе. Манеўры трэба рабіць плаўна і абдумана, сачыць за дарожнай абстаноўкай і быць уважлівымі да пешаходаў.

Пешаходам трэба быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе дарогі. ДАІ нагадвае, што перасякаць праезную частку можна толькі ў дазволеных для гэтага месцах. Дзяржаўтаінспекцыя таксама рэкамендуе пешаходам абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі і пастарацца адзецца ў нешта яркае і светлае, каб быць больш прыкметнымі для вадзіцеляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі