
1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 4 градусаў і галалёдзіца чакаюцца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны, па захадзе парывісты.
Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.-0-