Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лютага 2024, 14:57

Да +15°C чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 28 лютага

Фота з архіва
Фота з архіва
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 15 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 28 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ноччу чакаецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе магчымы невялікія дажджы. Удзень пераважна на паўночным захадзе пройдуць дажджы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 па ўсходзе да плюс 7 па захадзе. Днём будзе 6-12 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 15.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі