
30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яднаная арганізацыя Беларускага саюза жанчын "Беллегпрама" плануе развіваць дзелавое супрацоўніцтва з Чачэнскай арганізацыяй саюза жанчын Расіі. Аб гэтым стала вядома па выніках дзелавога візіту ў Чачню беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй "Беллегпрама" Таццянай Лугіной, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.
"Маё цвёрдае перакананне, што адна з місій Беларускага саюза жанчын - грамадская дыпламатыя, якая выліваецца ў дзелавое супрацоўніцтва і прыносіць рэальныя эканамічныя вынікі. Пацвярджэнне таму - гандлёвы дом "БЕЛРУ", які адкрыўся ў Падмаскоўі ў мінулым годзе і прадставіў расіянам больш за 3000 найменняў беларускай прадукцыі. Гэты бізнес-праект - вынік супрацоўніцтва саюза жанчын Расіі і Беларускага саюза жанчын. Дарэчы, праект развіваецца, рыхтуецца адкрыццё новай гандлёвай прасторы і інтэрнэт-пляцоўкі. Упэўнена, што з чачэнскім актывам Саюза жанчын Расіі мы таксама зможам наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва", - сказала член праўлення БСЖ Таццяна Лугіна.-0-