
СЖ "Беллегпрама" арганізаваў акцыю "Помнім мінулае. Ганарымся сучасным"
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзянска-патрыятычную акцыю "Помнім мінулае. Ганарымся сучасным" арганізавала аб'яднаная арганізацыя БСЖ "Беллегпрама", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.
Прадстаўніцы апарату і арганізацый канцэрна наведалі мемарыял "Дзецям - ахвярам вайны", дзе ўсклалі кветкі і ўшанавалі мінутай маўчання памяць бязвінных ахвяр фашысцкай агрэсіі.
Удзельніцы мерапрыемства дакрануліся да гісторыі ў Палацава-паркавым комплексе Козел-Паклеўскіх, а затым паглядзелі, як піша сваю гісторыю фабрыка "Чырвоны харчавік", якой больш за 150 гадоў.
Завяршылася акцыя абмеркаваннем перспектыўных праектаў па захаванні гістарычнай памяці і выхаванні патрыятызму.-0-