ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2021, 09:01

Богдан: неабходна вакцынаваць ад COVID-19 не менш як 60 працэнтаў насельніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна вакцынаваць ад COVID-19 не менш як 60 працэнтаў насельніцтва. Аб гэтым заявіла першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Насельніцтва пачула нас і актыўна ўключылася ў вакцынацыю. Прышчапляюцца і цяжарныя жанчыны, кормячыя маці. У нас ёсць рэгіёны, якія ўжо набліжаюцца да 35 працэнтаў вакцынацыі насельніцтва. Мы сабе ставім прамежкавую планку ў памеры 40 працэнтаў, як спачатку рэкамендавала СААЗ, але лічым, што павінна быць вакцынавана не менш як 60 працэнтаў насельніцтва. Мы ідзём да гэтага", - сказала Алена Богдан.

Паводле яе слоў, тэмпы вакцынацыі штодзень нарастаюць. "Больш таго, мы пачынаем ужо і рэвакцынацыю, паколькі першымі ў нас вакцынаваліся медыцынскія работнікі ў студзені, а насельніцтва ў цэлым атрымала вакцыну ў сакавіку-красавіку", - адзначыла першы намеснік міністра.

"Вакцынацыя не абараняе ад захворвання ў прынцыпе, але яна абараняе ад цяжкага, прагнастычна складанага ходу хваробы", - падкрэсліла Алена Богдан. Яна звярнула ўвагу, што вакцынавацца трэба і цяжарным жанчынам. "У гэту хвалю пандэміі мы бачым, што нашы цяжарныя пацыенткі хварэюць значна цяжэй, чым у першую. Гэта вельмі хуткае развіццё пашкоджання лёгкіх. Таму трэба вакцынавацца, пажадана да таго, як настане цяжарнасць. А калі пара плануе экстракарпаральныя метады, яны абавязкова павінны быць вакцынаваны", - заявіла прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Алена Богдан таксама расказала аб распрацоўцы беларускай вакцыны ад COVID-19. "У нас дакладны графік. У прабірцы яна ўжо ёсць. Сёння праводзіцца пачатковы этап выпрабаванняў. Гэта вельмі складаная працэдура. Мы павінны даказаць, што яна эфектыўная і бяспечная. Акрамя таго, трэба стварыць магутнасці для маштабіравання вытворчасці вакцыны", - праінфармавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі