ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2023, 11:17

"Бяспека праз развіццё". Рахманаў пра абноўленую Канцэпцыю нацбяспекі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінгарвыканкаме праходзіць дыскусійная пляцоўка з актывам сталіцы па абмеркаванні праекта Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі арганізаваў і праводзіць сярод насельніцтва дыскусійныя пляцоўкі па абмеркаванні праектнай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Вядома ж, перад кожным мерапрыемствам мы мяняем фармат выступленняў, дакладаў і ў залежнасці ад аўдыторыі, прадстаўленай на дыялогавай пляцоўцы, выдзяляем прыярытэт, той ці іншы напрамак канцэпцыі, тую ці іншую з дзевяці сфер нацыянальнай бяспекі", - расказаў намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў.

Паводле яго слоў, зваротная сувязь, меркаванні спецыялістаў, прафесіяналаў, простых людзей адносна праектнай рэдакцыі Канцэпцыі нацбяспекі вельмі важныя. "Мы вітаем тыя прапановы, якія паступаюць на разгляд на прадмет іх магчымага ўключэння ў праектную рэдакцыю Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, - адзначыў намеснік дзяржсакратара. - Практыка абмеркавання паказала, што людзей хвалюе і ваенны складнік у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Аднак больш пытанняў, больш прапаноў датычацца эканамічнага і сацыяльнага блокаў, якія таксама асветлены ў праектнай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі".

"Людзі гавораць аб сацыяльнай справядлівасці і адказнасці бізнесу, у тым ліку перад сваімі наёмнымі работнікамі. Людзі гавораць, што сапраўды правільна прапанавана ў праектнай рэдакцыі Канцэпцыі нацбяспекі палажэнне аб тым, што, забяспечваючы сваю нацыянальную бяспеку, мы не проста закрываемся і прымяняем усе мерапрыемствы забароннага характару, мы гаворым пра бяспеку праз развіццё. Мы забяспечваем бяспеку народа як унікальнай сацыяльнай групы. Але ў той жа час мы не спыняемся на дасягнутым і гаворым, што далейшае паступовае развіццё Рэспублікі Беларусь ва ўсіх напрамках не толькі магчыма, але і будзе прадоўжана", - падкрэсліў Аляксандр Рахманаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі