ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2023, 12:07

Бяляеў: ад Паслання Прэзідэнта чакаю дакладнай канцэпцыі знешнепалітычнай дзейнасці краіны

Аляксей Бяляеў. Фота з архіва
Аляксей Бяляеў. Фота з архіва

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад Паслання Прэзідэнта як палітолаг чакаю агучвання дакладнай канцэпцыі знешнепалітычнай дзейнасці краіны ва ўмовах санкцыйнага націску і ваенных пагроз. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дэкан факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксей Бяляеў.

"Ад Паслання Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі як палітолаг чакаю, па-першае, агучвання дакладнай канцэпцыі знешнепалітычнай дзейнасці нашай краіны ва ўмовах санкцыйнага націску і ваенных пагроз. Разрыў эканамічных і дыпламатычных стасункаў з калектыўным Захадам нарастае, таму хацелася б пачуць прагнозы Прэзідэнта, да якой ступені будзе развівацца гэта канфрантацыя, ці гатовы мы да яе і ў які бок рухаемся - да пошуку кампрамісу або да ператварэння ў новую кропку гарачай вайны? Наколькі цяпер мы можам забяспечыць уласную ваенную бяспеку і абарону ад тэрарыстычных пагроз, якія прывялі ўжо да рэальных ахвяр (гродзенскі тэрарыст, напрыклад)? Таксама ў сувязі з гэтым хочацца даведацца, з якімі новымі краінамі на Усходзе, у Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы, акрамя ўжо існуючых партнёраў (Кітай, ААЭ, Іран і інш.), мы гатовы зрабіць прарыў у дыпламатычных і эканамічных адносінах? Якія перспектывы ўбудоўвання Беларусі ў эканамічныя і тавараправодныя ланцужкі новых глабальных і рэгіянальных аб'яднанняў, ці будзем мы там прыняты як раўнапраўныя і паўнацэнныя партнёры або нам будзе прапанавана роля "малодшых братоў" ці наогул якіх-небудзь бедных сваякоў?" - адзначыў Аляксей Бяляеў.

Адносна сітуацыі ўнутры краіны дэкан журфака чакае пачуць праграму мадэрнізацыі грамадскіх адносін і грамадзянскай супольнасці. "Ці чакаць з'яўлення новых партый, акрамя ствараемай "Белай Русі", у якім напрамку будуць і павінны рухацца грамадскія арганізацыі, каб быць не проста статыстамі, а рэальнымі ўдзельнікамі прыняцця палітычных рашэнняў? Як павысіць давер грамадства, грамадзян да прадстаўнічых структур, якія выступаюць ад іх, грамадзян, імя? Як грамадзянін хачу даведацца, ці будзе захаваны сацыяльны кантракт паміж уладай і грамадствам, ці застанецца Беларусь сацыяльна арыентаванай дзяржавай, ці хопіць рэальна нам рэсурсаў, каб забяспечыць выкананне маштабных сацыяльных праграм і абавязацельстваў?" - сказаў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі