
Навіны сюжэта
"Крызіс з бежанцамі на беларуска-польскай граніцы"
1 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы не разумеюць, чаму Польшча не прапускае іх праз граніцу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА сказаў бежанец з Ірака ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры на граніцы.
"Вельмі добра, што нас пасялілі ў цёплым месцы. У маразы ў лесе было б цяжка... - адзначыў мужчына. - Чаму я паехаў з Ірака? Германія нас паклікала і паабяцала добрае жыццё. Але цяпер не пускаюць праз Польшчу. Мы чакаем і разлічваем на гуманітарны калідор. Хочацца сказаць вялікі дзякуй беларусам за тое, што далі прытулак нам".-0-