ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2020, 16:59

"Белтэлекам" правядзе пераразлік абанплаты з-за недаступнасці інтэрнэту

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" правядзе пераразлік абаненцкай платы з-за недаступнасці інтэрнэту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

"Пераразлік абаненцкай платы будзе праведзены ва ўстаноўленым парадку. Яшчэ раз просім прабачэння і спадзяёмся на разуменне", - гаворыцца ў паведамленні аператара.

У "Белтэлекаме" адзначылі, што з 9 па 11 жніўня фіксавалі "шматлікія кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці". "У сувязі з гэтым па незалежных ад правайдара абставінах у абанентаў часткова адсутнічаў доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт", - растлумачылі ў кампаніі. Спецыялісты павялічылі магутнасці сістэмы Anti-DDoS, што дало магчымасць на значнай частцы знешняга шлюза правесці ачыстку ад несанкцыянаванага трафіка.

"Прынятыя меры дазволілі аднавіць доступ да сэрвісаў і рэсурсаў сеткі Інтэрнэт у поўным аб'ёме", - рэзюмавалі ў "Белтэлекаме".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі