ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2022, 12:28

"Белтэлекам" папярэдзіў аб работах у сетцы эфірнага вяшчання 5 і 6 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" папярэдзіў аб работах у сетцы эфірнага вяшчання 5 і 6 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

На тэрыторыі Жлобінскага, Рагачоўскага, Буда-Кашалёўскага, Светлагорскага, Рэчыцкага, Чачэрскага, Кармянскага раёнаў Гомельскай вобласці, Бабруйскага, Кіраўскага раёнаў Магілёўскай вобласці 5 кастрычніка з 9.15 да 15.00 будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "Жлобін" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, рэгіянальнага пакета тэлепраграм, РВ 1НКБР, "Культура", "Сталіца", радыё "Гомель", "Радыус-ФМ", радыё "МІР", Гомельскае гарадское радыё, "Праўда Гомель", "Легенды ФМ", "Гумар ФМ". У гэты ж час у Быхаўскім, Слаўгарадскім, Магілёўскім, Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "Следзюкі" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

З 10.00 да 16.00 5 кастрычніка на тэрыторыі Ганцавіцкага, Пінскага, Лунінецкага раёнаў Брэсцкай вобласці, Клецкага, Салігорскага, Капыльскага раёнаў Мінскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "В. Чучавічы" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ. Таксама на тэрыторыі Свіслацкага, Ваўкавыскага, Бераставіцкага, Мастоўскага, Зэльвенскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў гэты час будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "Свіслач" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, "Культура", "Сталіца", "Радыус ФМ", радыё "Гродна", радыё "Беларусь".

На тэрыторыі Мінска, Мінскага, Лагойскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Дзяржынскага, Уздзенскага, Валожынскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Барысаўскага раёнаў з 9.15 да 15.00 5 кастрычніка будзе адсутнічаць прыём ад РТПС "Калодзішчы" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм у SD- і HD-фарматах, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, эфірнага вяшчання "Космас-ТБ" і вяшчанне радыёстанцый ва УКХ- і ФМ-дыяпазонах.

У Навагрудскім, Карэліцкім, Іўеўскім раёнах Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскім, Валожынскім раёнах Мінскай вобласці 6 кастрычніка з 10.00 да 16.00 будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС "Любча" абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ "Сталіца".

У выпадку завяршэння работ раней за названы тэрмін работа перадатчыка будзе адноўлена. "Белтэлекам" звярнуў увагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі