ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2023, 15:14

БЕЛТА стала пераможцам творчага конкурсу на асвятленне дзейнасці органаў пракуратуры

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў XVI творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У конкурсе прынялі ўдзел калектывы пракуратур розных узроўняў, прадстаўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, якія ўвогуле прадставілі больш як 150 работ. Канкурсанты змагаліся ў пяці намінацыях: "лепшы цыкл матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці органаў пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства", "лепшы цыкл матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці пракурора ў крымінальным працэсе", "лепшы цыкл матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі аб дзейнасці органаў пракуратуры па барацьбе з карупцыяй", "лепшы цыкл матэрыялаў, накіраваных на павышэнне ўзроўню прававой культуры насельніцтва", "лепшы творчы праект". Дыпломы, граматы і памятныя сувеніры пераможцам, лаўрэатам і ўдзельнікам конкурсу ўручыў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.

Ён адзначыў асаблівую важнасць работы ў інфармацыйным полі цяпер: "Ва ўмовах інфармацыйнага проціборства і татальнай інфармацыйнай вайны, якая набірае абароты, важным складнікам з'яўляюцца праўдзівыя звесткі. Як агучыў кіраўнік дзяржавы, рукамі нашых ворагаў створана паралельная віртуальная рэальнасць. Яна амаль на 100 працэнтаў складаецца з фэйкаў і хлусні, накіравана на тое, каб раздрабіць грамадства. Наша сіла - у праўдзе, у бясспрэчных і дакладных фактах. Нашы апаненты спрабуюць ачарніць і дзяржаву ў цэлым, і дзяржаўныя органы ў прыватнасці, у тым ліку выстаўляючы пракуратуру карным органам. Але факт у тым, што наша штодзённай работа - абараняць грамадзян з дапамогай закону. Для гэтага трэба спакойна, метадычна і прафесійна паказваць усю паўнату падзей, падрабязна і зразумелай мовай тлумачыць прававыя нормы і палажэнні закону, якім карыстаюцца пракуроры і якія стаяць на варце інтарэсаў людзей. Нам неабходна кожны дзень паказваць вяршэнства закону і няўхільнасць адказнасці".

Андрэй Швед асобна вылучыў такі важны аспект работы, як асвятленне справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час. "Гэта тэма глабальная. Важна прадаўжаць асвятляць яе без усялякіх купюр і абмежаванняў, расказваць і паказваць праўду аб страшных падзеях часоў Вялікай Айчыннай вайны, але пры гэтым суадносіць з сучаснасцю. Мы павінны паказаць сапраўдны твар нацызму і тое, што карычневая чума аб'явіла другі паход на ўсход. На жаль, цяпер ідэі нацызму пераважаюць у свядомасці многіх заходніх палітыкаў", - выказаў меркаванне генеральны пракурор.

Праўдзе аб Вялікай Айчыннай вайне, зверствах нацыстаў і іх паслядоўным дзеянням па генацыдзе беларусаў быў прысвечаны цыкл матэрыялаў БЕЛТА "Апошнія сведкі", прызнаны лепшым творчым праектам. У ім прадстаўлены маналогі людзей, якія перажылі страшныя 1940-я гады. Цудам уцалелыя ў вайну не сумняваюцца: тое, што немцы і іх памагатыя рабілі з беларусамі, было сапраўдным генацыдам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі