ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 кастрычніка 2022, 16:28

Белгідрамет: у бліжэйшыя дні на рэках Беларусі захаваецца рост узроўняў вады

Фота з архіва
Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя дні на рэках Беларусі захаваецца рост узроўняў вады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У мінулы перыяд (1-4 кастрычніка) выпадзенне значнай колькасці ападкаў абумовіла на рэках Беларусі ўздымы ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 60 см за суткі. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне каля Віцебска, Дняпры каля Магілёва, Рэчыцы і гарадскога пасёлка Лоеў, Бярэзіне каля Бабруйска і Светлагорска, Сожы каля Крычава і Гомеля палепшыліся ўмовы для работы рачнога транспарту, а на прытоках Бярэзіны рэках Бобр каля вёскі Куты і Сушанка, а таксама каля вёскі Суша ўзроўні вады перасягнулі адзнакі выхаду вады на пойму", - расказалі ў Белгідрамеце.

Па стане на 5 кастрычніка на рэках краіны прадаўжаецца рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-40 см. Так, на прытоках Бярэзіны рэках Бобр каля вёскі Куты і Сушанка, а таксама каля вёскі Суша ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму, а на прытоку Нёмана рацэ Рось каля вёскі Студзянец узровень вады дасягае адзнакі выхаду вады на пойму.

Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Жлобіна і Сожы каля Слаўгарада. Тэмпература вады ў рэках складае плюс 6,8-12 градусаў, а вадаёмах - плюс 9-12 градусаў.

Паводле інфармацыі гідролагаў, у бліжэйшыя дні на рэках Беларусі рост узроўняў вады захаваецца, у выніку чаго на Сожы каля Слаўгарада палепшацца ўмовы для работы рачнога транспарту, а на прытоку Дняпра канале Іўня-Бонда каля вёскі Будка ўзровень вады дасягне адзнакі выхаду вады на пойму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі