Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 красавіка 2024, 12:49

Белгідрамет: у бліжэйшы час халоднае надвор'е запаволіць вегетацыю сельгаскультур

Фота з архіва
Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час халоднае надвор'е запаволіць вегетацыю сельскагаспадарчых культур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Паводле даных візуальных назіранняў, верхні 10-сантыметровы слой глебы на большай частцы тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане, што дае магчымасць добрымі тэмпамі праводзіць апрацоўку глебы і яравую сяўбу. Пераўвільгатненне верхняга слоя захоўваецца на цяжкіх глебах у паўночнай частцы Віцебскай вобласці. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см панізілася і складае плюс 7-11 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.

Як адзначаюць аграметэаролагі, у бліжэйшы час халоднае надвор'е запаволіць вегетацыю сельскагаспадарчых культур, адрастанне шматгадовых траў, з'яўленне ўсходаў яравых культур. Начныя замаразкі могуць уяўляць небяспеку для пладовых культур, якія цвітуць.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі