ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 17:56

"Белавія" аднаўляе прамыя рэйсы ў маскоўскі аэрапорт Унукава з 15 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" аднаўляе прамыя рэйсы ў маскоўскі аэрапорт Унукава з 15 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Рэйсы будуць выконвацца 3 разы на тыдзень - па серадах, пятніцах і нядзелях. Расклад па мясцовым часе па маршруце Мінск - Унукава - 13.20 - 14.35, а Унукава - Мінск - 15.25 - 16.50. Кошт білетаў ад 50 еўра ў адзін бок.

У "Белавія" нагадалі аб неабходнасці праверыць правілы ўезду ў краіну прызначэння. Для расійскіх напрамкаў захавана неабходнасць прад'яўляць ПЛР-тэст.

Унукава стане трэцім аэрапортам Масквы, куды лятае "Белавія", акрамя Дамадзедава і Шарамецева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі