ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 верасня 2023
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2022, 13:38

Беларускія ваеннаслужачыя ВПС і ППА прымуць удзел у вучэннях на тэрыторыі Беларусі і Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ваеннаслужачыя ВПС і ППА прымуць удзел у вучэннях на тэрыторыі Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі.

Як паведамілі ў ведамстве, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны па прызначэнні ў 2021-2022 навучальным годзе з 9 па 25 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны пройдзе аператыўна-тактычнае вучэнне з родамі войскаў ВПС і войскаў ППА з баявой стральбой.

Вучэнне праводзіцца на тэрыторыі Беларусі і 185-га цэнтра баявой падрыхтоўкі і баявога прымянення Паветрана-касмічных сіл Расіі, адзначылі ў Мінабароны. Само мерапрыемства баявой падрыхтоўкі пройдзе ў два этапы: 9-11 жніўня - у раёнах правядзення вучэння на тэрыторыі Беларусі, 22-25 жніўня - у межах тэрыторыі і паветранай прасторы палігона Ашулук. Перадыслакацыя ваеннаслужачых на палігон Ашулук будзе ажыццяўляцца чыгуначным і паветраным эшалонамі.

У вучэнні прыме ўдзел асабовы склад і ўзбраенне, ваенная і спецыяльная тэхніка ад авіяцыйных воінскіх часцей, войскаў проціпаветранай абароны і радыётэхнічных войскаў, а таксама баявыя разлікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Мэта вучэння - павышэнне зладжанасці злучэнняў і воінскіх часцей пры выкананні задач па прызначэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі