ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2022, 11:47

Беларускія мытнікі ў 2021 годзе канфіскавалі 5,5 тыс. боепрыпасаў і 682 кг наркотыкаў і псіхатропаў на граніцы

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія мытнікі ў 2021 годзе канфіскавалі 5,5 тыс. боепрыпасаў і 682 кг наркотыкаў і псіхатропаў на граніцы. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе мытныя органы выявілі 28,7 тыс. адміністрацыйных правапарушэнняў і 279 злачынстваў. Пры незаконным перамяшчэнні праз граніцу канфіскавана 258 адзінак зброі і састаўных частак да яе, 490 адзінак халоднай зброі, 5,5 тыс. боепрыпасаў, 689 прадметаў, якія ўяўляюць культурную каштоўнасць, больш за 1 тыс. сродкаў сувязі і апаратуры для тайнага атрымання інфармацыі, прадметаў экстрэмісцкага характару", - расказаў Уладзімір Арлоўскі.

Акрамя таго, у 2021 годзе мытнікі выявілі 532 факты незаконнага перамяшчэння праз граніцу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, канфіскавана 682 кг. Па такіх фактах узбуджана 144 крымінальныя справы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі