ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2022, 13:12

Беларускі экіпаж заваяваў золата на агнявым этапе конкурсу "Ваеннае ралі" АрМГ-2022

Фота Мінабароны
Фота Мінабароны

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экіпаж атрымаў золата на агнявым этапе конкурсу "Ваеннае ралі" АрМГ-2022, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны.

У складзе экіпажа бронеаўтамабіля "Тыгр" сяржант кантрактнай службы Вадзім Краўчанка і гвардыі радавы кантрактнай службы Кірыл Янушкевіч паспяхова выканалі задачу этапу "Агнявы". Беларускія ваеннаслужачыя з кулямёта трапілі ў мішэні з борта аўтамабіля. Стральба вялася з кароткіх прыпынкаў па мішэнях. Такім чынам, на агнявым этапе беларускія ваенныя былі мацнейшыя і заваявалі золата.

У ведамстве нагадалі, што конкурс "Ваеннае ралі" ўпершыню праходзіць на тэрыторыі дзвюх краін - Расіі і Манголіі. У барацьбе за першынство змагаюцца экіпажы ваенных аўтамабіляў Беларусі, Расіі, Узбекістана і Манголіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі