ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2020, 16:30

"Беларуская энцыклапедыя" ў новым выданні знаёміць школьнікаў з запатрабаванымі прафесіямі

Фота выдавецтва
Фота выдавецтва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выпусціла кнігу для школьнікаў "Дзецям аб прафесіях", паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

"Выбар прафесіі - адно з важнейшых рашэнняў, якія чалавек прымае ў жыцці. Кожны хоча, каб работа адпавядала яго інтарэсам і магчымасцям. Сёння ў свеце налічваецца звыш 10 тыс. спецыяльнасцей. Як не заблытацца ў такой разнастайнасці і зрабіць правільны выбар? У гэтым дапаможа разабрацца кніга "Дзецям аб прафесіях", - адзначылі ў выдавецтве.

Выданне выйшла ў серыі "Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара". Малодшыя школьнікі змогуць азнаёміцца з 42 прафесіямі, якія ў кнізе аб'яднаны ў групы па агульнапрынятай класіфікацыі: "Чалавек - чалавек", "Чалавек - тэхніка", "Чалавек - прырода", "Чалавек - мастацкі вобраз", "Чалавек - знакавыя сістэмы". Юны чытач даведаецца, чым займаецца спецыяліст, што выкарыстоўвае ў рабоце, якія якасці павінен мець. У выданні прыводзяцца плюсы і мінусы прафесій, незвычайныя і цікавыя факты аб іх, прыводзяцца сумежныя спецыяльнасці.

Як адзначылі ў выдавецтве, галоўная мэта кнігі - сфарміраваць агульнае паняцце аб сучасным свеце прафесій, дапамагчы дзіцяці выбраць сферу, дзе яно можа стаць паспяховым у будучым. Кніга "Дзецям аб прафесіях" будзе карыснай для самастойнага вывучэння і чытання ў сям'і, а таксама для выхаваўчай работы на ўроках і па-за імі.

Акрамя таго, у серыі "Вялікая энцыклапедыя маленькага прафесара" выйшла кніга "Архітэктурныя славутасці Беларусі". На прыкладзе найбольш вядомых архітэктурных помнікаў Беларусі юны чытач можа даведацца аб асновах архітэктуры, асноўных тэрмінах і паняццях, займальных гістарычных фактах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі