ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2022, 17:26

Беларуска-расійскі турпоезд зрабіў першыя рэйсы

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя рэйсы зрабіў турыстычны поезд "Беларускі ваяж" - новы сумесны праект беларускіх і расійскіх чыгуначнікаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

"6 і 13 жніўня спецыяльныя турыстычныя паязды "Беларускі ваяж" даставілі ў Беларусь гасцей з Расіі. Туры разлічаны на двухдзённае знаходжанне ў Беларусі. Для турыстаў арганізавалі насычаныя выхадныя - круіз па краіне з прыпынкамі ў Брэсце, Гродне і Мінску", - расказалі ў БЧ.

Асаблівасці круізнага турыстычнага поезда - начныя пераезды ў фармаце "атэль на колах" (у вагонах купэ і СВ) і працяглыя стаянкі ў Брэсце, Гродне і Мінску. Пры гэтым пасажыры маглі выбраць маршрут у адпаведнасці са сваімі густамі - пасля прыбыцця ў Беларусь частка вагонаў з турыстамі адправілася ў Брэст, а частка ў Гродна. У гэтых абласных цэнтрах для гасцей былі запланаваны разнастайныя праграмы.

У прэс-цэнтры адзначылі, што гэта першы рэалізаваны сумесны праект, арыентаваны на ўязны турызм, у рамках якога можна азнаёміцца з унікальнай архітэктурнай і гістарычнай спадчынай Беларусі. Першыя рэйсы паказалі высокую цікавасць да праекта. Цяпер вывучаецца магчымасць арганізацыі курсіравання турыстычнага поезда "Беларускі ваяж" на рэгулярнай аснове.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі