ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 чэрвеня 2021, 15:46

Беларусь арыентуецца на правядзенне саміту СНД восенню ў Мінску ў вочным фармаце - Петрышэнка

Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва

18 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь арыентуецца на правядзенне саміту СНД з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці восенню ў Мінску ў вочным фармаце. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка сёння ў Маскве на пасяджэнні Эканамічнага савета СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з асноўных мерапрыемстваў бягучага года стане пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў 15 кастрычніка ў Мінску, якое будзе прымеркавана да 30-годдзя ўтварэння Садружнасці, - сказаў Ігар Петрышэнка. - Мы арыентуемся на вочны фармат пасяджэння і спадзяёмся на вышэйшы ўзровень прадстаўленасці дэлегацый. На дзень раней таксама ў Мінску будзе праведзена пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД. Фармат удзелу зноў жа вочны".

У сувязі з гэтым віцэ-прэм'ер выказаў надзею, што Выканкам СНД да кастрычніцкай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і лістападаўскага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў падрыхтуе інфармацыю аб ходзе рэалізацыі ініцыятыў, вылучаных кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў СНД, у першую чаргу тых, якія датычацца эканамічнага складніка. "Адношу сюды такія пытанні, як актывізацыя ўзаемадзеяння ў прамысловай і аграпрамысловай сферах, фарміраванне агульнага аграрнага рынку, забеспячэнне харчовай бяспекі краін Садружнасці, скарачэнне бар'ераў і абмежаванняў на шляху свабоднага перамяшчэння тавараў і паслуг", - адзначыў ён.

На думку Ігара Петрышэнкі, нягледзячы на складанасці, звязаныя з пандэміяй, старшынства Беларусі ў СНД у гэтым годзе праходзіць паспяхова. "Нягледзячы на існуючыя паміж краінамі абмежаванні, органы Садружнасці захоўваюць пазітыўную дынаміку ўзаемадзеяння і прытрымліваюцца сфарміраваных планаў", - канстатаваў ён.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што ў гэтым годзе паспяхова праведзены пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў, СМЗС СНД, пяць пасяджэнняў Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў, шэсць пасяджэнняў Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце, шэраг мерапрыемстваў галіновых органаў. Цяперашняе пасяджэнне Эканамічнага савета СНД у гэтым годзе ўжо другое па ліку.

"Па выніках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання нацыянальных службаў крыві дзяржаў - удзельніц СНД ва ўмовах эпідэмічнай сітуацыі захваральнасці на COVID-19" прапанавана стварыць у Садружнасці савет трансфузіёлагаў. Прапрацоўваюцца іншыя канструктыўныя прапановы, што яшчэ раз пацвярджае высокую значнасць і запатрабаванасць СНД", - дадаў Ігар Петрышэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі